16 ліпеня на хутары Шаблі адбудзецца другі open-air "Канцэрт на траве". У фэсце жывой музыкі і добрага настрою сярод маляўнічых лугоў возьмуць ўдзел гурты "У нескладовае", Vinsent, The Silicon, Akute.
Хутар Шаблі знаходзіцца на маляўнічых лугах ў 80 км. ад Мінска і добра вядомы аматарам беларускай музыкі дзякуючы штогадоваму этна-фэсту "Вольнае паветра". Ідэя "Канцэрта на траве" належыць Ганне і Лявону Вольскім. Першы міні-фэст паспяхова адбыўся на пачатку чэрвеня і арганізатар Уладзімір Шаблінскі вырашыў зрабіць яго штомесячным.
"Маленькія фэсты на некалькі соцен гледачоў зараз з’яўляюцца моднай тэндэнцыяй для адпачынку, бо дазваляюць паслухаць добрую музыку ў прыгожым месцы і ва ўтульнай атмасферы. Пры гэтым мы забяспечваем цывілізаваны сэрвісны мінімум – гарачае харчаванне, прыбіральні і магчымасць для кемпінга, таму жадаючыя могуць застацца на ноч ці дзве са сваімі намётамі", – адзначыў ён.
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах