У першай палове студзеня выйшаў пяты, бардаўскі, дыск з музычнай серыі “Беларускі хрысціянскі хіт”. Асаблівасцю гэтай складанкі пад назвай "Бардаўскі хрысціянскі хіт" стала тое, што апроч спеваў уласна хрысціянскі аўтараў у яго ўвайшлі песні-развагі вядомых беларускіх бардаў пра пошукі сэнсу жыцця і шляху, які прыводзіць іх да Бога.
Дыск выдадзены ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Сярод традыцыйных удзельнікаў праекта “Беларускі Хрысціянскі хіт” у бардаўскі хіт увайшлі творы бардаў Андрэя Мельнікава, Алесі Унукоўскай, Інэсы Леаданскай, а таксама Маргарыты Тарасавай, Марыі Скуратовіч, Марыі Новікавай, Алеся Наркевіча. Сярод аўтараў, чые спевы ўпершыню ўвайшлі ў складанку серыі БХХ, такія класікі беларускай бардаўскай песні як Алесь Камоцкі, Эдуард Акулін, Кася Камоцкая а таксама вядомыя аўтары-выканаўцы Андрэй Плясанаў, Таццяна Беланогая, Андрэй Бананаў.
Як і пры складанні папярэдніх дыскаў гэтай серыі, бардаўскія спевы таксама праходзілі папярэднюю ратацыю ў фокус-групах розных канфесіяў, што адбыліся ў розных гарадах і цэрквах Беларусі. І як ні дзіўна, сярод лідэраў апынуліся нетрадыцыйныя для хрысціянаў, але знаныя сярод аматараў беларускай музыкі спевы Таццяны Беланогай і Касі Камоцкай. Традыцыйна дыск пачынаецца спевам "Магутны Божа", які ў бардаўскім варыянце цудоўна прагучаў у супольным музычным праекце "Я нарадзіўся тут". А вось замест заключнага спева "Ойча Наш" гэтым разам вершаваная малітва Рыгора Барадуліна з праекта Алеся Камоцкага "Псальмы", якую чытае сам аўтар.
Праект "Беларускі Хрысціянскі Хіт", ідэя якога належыць вядомаму палітычнаму і грамадскаму дзеячу Паўлу Севярынцу, мае на мэце як беларусізацыю хрысціянскіх асяродкаў у Беларусі, так і папулярызацыю хрысціянскіх каштоўнасцяў у беларускім грамадстве. У гэтай музычнай серыі раней ужо выйшлі дыскі “Беларускі Хрысціянскі хіт”, “Беларускі Хрысціянскі хіт-2”, “Хрыстос нарадзіўся”, "Хрыстос Уваскрос", плануецца выдаць таксама “Беларускі Хрысціянскі Рок”,"Беларускі Хіт Пілігрыма”,
“Беларускі Літургічны Спеў”.
Вялікая прэзэнтацыя дыска “Бардаўскі хрысціянскі хіт” у Менску пройдзе 28 студзеня ў Чырвоным касьцёле (пачатак ў 18-30). Удзел у ёй возьмуць Кася Камоцкая, Алесь Камоцкі, Эдуард Акулін, Алеся Унукоўская, Тацьцяна Беланогая, Марыя Новікава, Андрэй Плясанаў, Алесь Наркевіч і іншыя. Плануюцца таксама прэзэнтацыі па рэгіёнах Беларусі.
Па пытаннях набыцця дыска можна звяртацца па тэлефоне 8029-656-00-64 (Валянціна) ці на электронную скрыню bhh@tut.by. Па пытаньнях канцэрта і арганізацыі прэзэнтацыяў у вашым рэгіёне - па тэлефоне 8029-571-26-11 (Валерыя).
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах