МУЗЫКАЛЬНЫЙ ФОРУМ
МИНСКИЙ МУЗЫКАЛЬНЫЙ ФОРУМ
 FAQ   Поиск   Пользователи   Группы   Регистрация 
 Профиль   Войти и проверить личные сообщения   Вход 

www.BelMusicNet.com

www.BelMusicNet.com

www.BelMusicNet.com

«Наша альтэрнатыва» новага рок-сэзону

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов МУЗЫКАЛЬНЫЙ ФОРУМ -> Новости
+
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
admin
Site Admin


Зарегистрирован: 08.05.2006
Сообщения: 568

СообщениеДобавлено: Сб Окт 10, 2009 7:28 pm    Заголовок сообщения: «Наша альтэрнатыва» новага рок-сэзону Ответить с цитатой

Пабычыла сьвет складанка самых сьвежых трэкаў ад беларускамоўных альтэрнатыўных гуртоў. Сярод удзельнікаў кампіляцыі – мэйнстрым беларускага цяжкага року: гурты Partyzone, Ściana, SOK, «Голая манашка», «Глюкі», ZM99 (экс-«Зьмяя»), UNIA, Tarpach ды іншыя.
Сьпіс трэкаў складанкі «Наша альтэрнатыва», падрыхтаванай «Фан-клюбам беларускай музыкі», зьмяшчае дваццатку самых актуальных песень новага музычнага сэзону. Гэта ўжо другі дыск выдадзены «Фан-клюбам». Першы – «Фэстывальны рух Беларусі» быў прысьвечаны гісторыі музычных фэстаў. На новым дыску прадстаўленыя кампазыцыі гуртоў з усёй Беларусі, а таксама Беласточчыны. «Наша альтэрнатыва» прэзэнтуе аматарам беларускай рок-музыкі некалькі новых імёнаў: два віцебскія гурты – JENOWA і LaBo, мэталкор-каманду intra muros зь Берасьця, ню-мэтал ад маладзечанцаў Ann Core, а таксама менскі рок-бэнд Lavatrina, які складаецца з былых музыкаў сталічных гуртоў «Мутнаевока» і «Крок».

Шэраг гуртоў бяруць удзел у складанцы з трэкамі альбо зь нядаўна выдазеных альбомаў (Глюкі «Ідыятызм», Nevma «Стыхія сьлёз», Zatoczka, міні-альбом Ściana «EP» ), альбо з кружэлак, рэліз якіх адбудзецца ў хуткім часе (Голая манашка «АлілуйА», максі-сынгл JENOWA «Жывыя», сынгл і рэміксы Glofira «Этот фильм»).

Беларускамоўны рок зь Беласточчыны прадставяць вядомыя па выступах на штогадовым фэстывалі «Басовішча» гурты 5set5 і RIMA. Апошнія – са сьвежавыдадзенага альбому «Kalevala».

«Фан-клюб» падрыхтаваў грунтоўны інфармацыйны буклет-укладыш, які ўтрымлівае звесткі пра гісторыю, склад, стыль, дыскаграфію і апошнія навіны прадстаўленых на кампіляцыі гуртоў.

Складанка «Наша альтэрнатыва» будзе распаўсюджвацца бясплатна на кампакт-дысках, а таксама ўсе трэкі ў mp3-фармаце будуць выкладзеныя для вольнага запампоўваньня на сайце www.belmusic.org.

Для таго, каб атрымаць дыск бясплатна, трэба даслаць ліст на e-mail: fanclubbudzma@gmail.com – пазначыўшы свае кантакты.

Афіцыйная прэзэнтацыя складанкі мае адбыцца ў сярэдзіне кастрычніка на хвалях інтэрнэт-радыёстанцыі «АПЛЮС РОК» (http://rock.aplus.by).

«Фан-клюб беларускай музыкі» – моладзевая ініцыятыва, якая мае на мэце дапамагаць музыкам і папулярызаваць айчынную музыку. Стаць сябрам фан-клюба вельмі проста. Для гэтага трэба проста даслаць ліст на e-mail: fanclubbudzma@gmail.com. Калі Вы маеце нейкую задуму, сябры суполкі дапамогуць яе рэалізаваць.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов МУЗЫКАЛЬНЫЙ ФОРУМ -> Новости Часовой пояс: GMT + 2
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах


m. f. t.