МУЗЫКАЛЬНЫЙ ФОРУМ
МИНСКИЙ МУЗЫКАЛЬНЫЙ ФОРУМ
 FAQ   Поиск   Пользователи   Группы   Регистрация 
 Профиль   Войти и проверить личные сообщения   Вход 

www.BelMusicNet.com

www.BelMusicNet.com

www.BelMusicNet.com

Сяргей Пукст прэзентуе "Внутреннее"

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов МУЗЫКАЛЬНЫЙ ФОРУМ -> Новости
+
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
admin
Site Admin


Зарегистрирован: 08.05.2006
Сообщения: 568

СообщениеДобавлено: Ср Сен 19, 2012 11:28 am    Заголовок сообщения: Сяргей Пукст прэзентуе "Внутреннее" Ответить с цитатой

27 верасня ў галерэі "Ў" Сяргей Пукст афіцыйна прэзентуе першы за 8 гадоў студыйны альбом "Внутреннее". Канцэрт адбудзецца ў форме адзінага аўдыёвізуальнага комплексу, створанага з удзелам Алекса Жарнасека і FFMstudio.com. Уваход на мерапремства будзе вольным.

Сяргей Пукст – адзін з самых нестандартных сучасных беларускіх музыкаў. Прадстаўнік знакамітай у класічным жанры дынастыі, ён прысвяціў сваё жыццё пошуку новых музычных адценняў. Ад псіхадэлічных эксперыментаў у складзе гурта "Король пчёл" у 90-х да вынаходніцтва ўласнага стылю "нігілістычны джаз" у межах сольнай кар’еры ў 00-х. Каля двух гадоў таму Пукст нечакана абвясціў пра сканчэнне канцэртнай дзейнасці. Як прызнаецца сам артыст: "Проста чуткі ўжо пайшлі, а настрой быў вельмі дрэнны ".

Да вяртання на сцэну музыку падштурхнуў новы альбом "Внутреннее". Дыск без асаблівай помпы з’явіўся ў продажы ў галерэі "Ў" яшчэ пры канцы чэрвеня, але яго афіцыйная прэзентацыя адбудзецца толькі зараз.

– Асаблівасць гэтага альбома ў беспрэцэдэнтнай спробе ўтрымаць увагу слухача да музычнага і тэкставага матэрыяла праз спадарожныя шумы – ад бытавых скрыпаў і шолахаў да гучання амплітуды розных планет. Усе быццам выпадковыя гукі акцэнтуюць той ці іншы сэнсавы момант альбо музычны фрагмент. Я намагаўся максімальна "выбіць з-пад ног" слухача рознага кшталту прытопванне, каб ён выпаў з гіпнатычнай мернасці метру і ўключыў вушы. Менавіта таму гэта цяжкі альбом. Я задумваў яго як тэрапеўтычна цяжкі. Ён ідзе супраць агульнага – і глыбока памылачнага, на мой могляд – руху музычнага развіцця "ад тэкста да рытму". Сёння стала нормай, што тэкст як бы і не трэба слухаць, таму ён часцяком і пішацца вельмі дэкаратыўна. Мая мэта ў тым, каб прачысціць адпаведныя рэцэптары людзей, заставіць іх ізноў сапраўды ўважліва слухаць.

На сцэне Сяргей Пукст з’явіцца ў вобразе беласнежнага Апалона, на якога будзе праецыравацца відэаінсталяцыя, створаная фатографам і дызайнерам Алексам Жарнасекам на падставе фільма "Каяніскацы" (1983). З дапамогай песень музыка распавядзе сваю версію міфа пра Апалона і Дафну. Адзіны і пры гэтым неафіцыйны паказ новага канцэрта-спектакля Пукста ў Мінску меў рэзананс у арт-колах. Зараз жа яго ўпершыню будуць мець магчымасць пабачыць усе жадаючыя.

– Усё пачалося з таго, што я зняў Сяргея ў ролі "Першачалавека" для праекта Free Freak People, які быў надрукаваны на старонках часопісу "Большой", – распавядае Алекс Жарнасек. – Адштурхнуўшыся ад гэтых здымкаў, мы і прыдумалі візуальную канцэпцыю для яго канцэрта. У межах гэтай прэзентацыі мы таксама ўпершыню пакажам фота другога канцэпту "Першачалавека" з удзелам Сяргея.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов МУЗЫКАЛЬНЫЙ ФОРУМ -> Новости Часовой пояс: GMT + 2
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах


m. f. t.