МУЗЫКАЛЬНЫЙ ФОРУМ
МИНСКИЙ МУЗЫКАЛЬНЫЙ ФОРУМ
 FAQ   Поиск   Пользователи   Группы   Регистрация 
 Профиль   Войти и проверить личные сообщения   Вход 

www.BelMusicNet.com

www.BelMusicNet.com

www.BelMusicNet.com

Зміцер Вайцюшкевіч падлічыць жаночыя сэрцы 8 сакавіка!

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов МУЗЫКАЛЬНЫЙ ФОРУМ -> Новости
+
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
admin
Site Admin


Зарегистрирован: 08.05.2006
Сообщения: 568

СообщениеДобавлено: Ср Мар 02, 2011 1:31 pm    Заголовок сообщения: Зміцер Вайцюшкевіч падлічыць жаночыя сэрцы 8 сакавіка! Ответить с цитатой

Ці шмат жаночых сэрцаў разбіў Зміцер Вайцюшкевіч за сваё жыццё? Ёсць меркаванне, што не менш, чым запісаў альбомаў, а альбомаў у яго столькі, што адной рукой не ўтрымаеш… А магчыма, не ўтрымаеш і дзвюма.

Ці лічыць сябе Зміцер Вайцюшкевіч сэкс-сімвалам беларускай рок-сцэны? Факт гэты навуцы невядомы, затое дакладна вядомае меркаванне грамадскасці. А яно, відавочна, не патрабуе доказу.

Ці ёсць у свеце падарунак, лепшы за канцэрт любімага артыста? Вядома ж, не! Менавіта таму БМА і “Будзьма беларусамі!” запрашаюць усіх на вялікі святочны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча 8 сакавіка!

У Міжнародны жаночы дзень музыкі сыграюць вялікую канцэртную праграму і са сцэны ДК МАЗ павіншуюць усіх жанчын свету адразу. Спецыяльныя падарункі чакаюць самых прыгожых і разумных у свеце – беларусак! Падчас выступу Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra абяцаюць паяднаць у адно Усход і Захад, музыку і лірыку і ўсе шчырыя сэрцы гасцей святочнага канцэрту.

«Усё, што мы робім у гэтым свеце, мы робім дзеля іх, прыгожых. І менавіта дзеля іх нас цягне на подзвігі. Кімсьці мужчына робіцца толькі дзеля жанчыны», – так лаканічна вызначае сам творца сваё стаўленне да найпрыгажэйшай паловы чалавецтва.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов МУЗЫКАЛЬНЫЙ ФОРУМ -> Новости Часовой пояс: GMT + 2
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах


m. f. t.