МУЗЫКАЛЬНЫЙ ФОРУМ
МИНСКИЙ МУЗЫКАЛЬНЫЙ ФОРУМ
 FAQ   Поиск   Пользователи   Группы   Регистрация 
 Профиль   Войти и проверить личные сообщения   Вход 

www.BelMusicNet.com

www.BelMusicNet.com

www.BelMusicNet.com

«Свята герояў» ад IQ48, ZM99 і Hasta La Fillsta

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов МУЗЫКАЛЬНЫЙ ФОРУМ -> Новости
+
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
admin
Site Admin


Зарегистрирован: 08.05.2006
Сообщения: 568

СообщениеДобавлено: Вт Янв 19, 2010 11:21 am    Заголовок сообщения: «Свята герояў» ад IQ48, ZM99 і Hasta La Fillsta Ответить с цитатой

23 лютага ў сталічным клубе Jolly Roger Cafe адбудзецца «Свята герояў». У дзень сапраўдных мужчын — абаронцаў Айчыны — выступяць вядомыя мінскія рок-гурты IQ48, ZM99 і Hasta La Fillsta.

Яўген Бузоўскі, гітарыст гурту IQ48, паабяцаў, што «здаровыя лосі» зайграюць сэксуальна нястрыманыя хіты і сучасныя гарадскія «ракенролы» і зробяць усё, каб у дзяўчат блішчэлі вочы, а хлопцы пакрываліся сёмым потам. Таксама музыкі рыхтуюць прыемныя сюрпрызы і новыя песні. На пытанне «Хто для вас „сапраўдны герой“ і які вобраз асацыятыўна ўзнікае ў сувязі з гэтымі словамі?», Яўген адказаў: «Сапраўдныя героі для нас — шчырыя моцныя людзі, для якіх, нават зараз, галоўнае тое, што ў сэрцы і галаве, а не ў кішэні! А 23 лютага для нас з’яўляецца вясёлым святам, такім мужчынскім рэваншам за 8 сакавіка. Калі адкінуць ідэалагічны пафас, то абарона Айчыны — справа правільная, і ня важна, дзе ты яе абараняеш — у акопе ці на сцэне».

ZM99 («Зьмяя») прэзентуе інтэрнэт-альбом «ZM99.NET», які быў выкладзены 11 студзеня ў вольны доступ на сайце гурта (http://zm99.net/). Лідар гурта Уладзімір Сахончык распавёў, што музыкі падрыхтавалі песню, прысвечаную тэме «сапраўдных герояў». Да самога свята музыкі ставяцца з павагай і разуменнем — палова калектыву, ў свой час, «аддавала абавязак Радзіме». А на канцэрце гурт абяцае сыграць старыя песні і шмат новых.

А гурт Hasta La Fillsta дасць свой першы канцэрт пасля вяртання на сцэну. Вольга Самусік, вакалістка гурта, распавяла пра падрыхтоўку да «Свята герояў»: «На канцэрце 23 лютага будзем граць новыя песні, якія ўвайшлі ў наш інтэрнэт-рэліз, узгадаем некалькі старых хітоў гурта. І, канечне, будзе некалькі дуэтаў — гэта наш сюрпрыз». Для Hasta La Fillsta «сапраўдны герой» — «гэта чалавек, які неадступна ідзе па сваім шляху да сваёй мары». «Айчыну заўсёды павінен нехта абараняць. Мы абараняем культуру сваёй краіны, бо без яе не будзе і Бацькаўшчыны», — кажа Вольга.

У праграме свята: шчырыя віншаванні моцнай палове сусвету ад музыкаў, добры настрой, лепшыя песні, драйв і рок-н-рол.

Чакаем вас, сапраўдныя героі, 23 лютага ў клубу Jolly Roger Cafe (бул. Талбухіна, 4)! Пачатак ў 19.00. Кошт: 15 000 (танцпляц), 20 000 (столік). Забраніраваць чалавека-месца на танцпляцы можна па тэлефоне +375 29 564 55 81, за столікам — па тэлефоне +375 33 313 00 01. Даведкі па тэлефоне +375 29 620 53 68.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов МУЗЫКАЛЬНЫЙ ФОРУМ -> Новости Часовой пояс: GMT + 2
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах


m. f. t.