МУЗЫКАЛЬНЫЙ ФОРУМ
МИНСКИЙ МУЗЫКАЛЬНЫЙ ФОРУМ
 FAQ   Поиск   Пользователи   Группы   Регистрация 
 Профиль   Войти и проверить личные сообщения   Вход 

www.BelMusicNet.com

www.BelMusicNet.com

www.BelMusicNet.com

17 лістапада адзначаецца дзень студэнта

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов МУЗЫКАЛЬНЫЙ ФОРУМ -> Новости
+
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
admin
Site Admin


Зарегистрирован: 08.05.2006
Сообщения: 568

СообщениеДобавлено: Пн Ноя 16, 2009 12:34 pm    Заголовок сообщения: 17 лістапада адзначаецца дзень студэнта Ответить с цитатой

17 лістапада адзначаецца дзень студэнта. У гэты дзень пройдзе канцэрт у Мінскім Р-клабе, прысвечаны гэтаму святу. У канцэрце прымуць удзел некалькі супярэчлівых гуртоў. Кожны па-свойму цікавы і неадназначны. Чатыры розных стыля ў адным канцэце - Разбітае сэрца пацана (гумар-рок), ZATOCZKA (СКА), Амарока (positive punk-rock) і Гаротніца (эструктыўны пажарны аркестр з жаночым вакалам, элементамі ска, класікі, джазу). Што нас чакае цікавага на гэтым канцэрце, распавядут самі музыкі.

Максім з гурта “ZATOCZKA” пра новую плытку і пра студэнцкі час:
Распавядзіце, калі ласка, як вы ставіцеся да гэтага свята?
Кожны паважаючы сябе студэнт павінен адзначаць гэтая свята. Добрае свята, якое запамінаецца на ўсе жыцце. Студэнт павінен гэтае свята вылучаць як галоўнае. Студэнцкае жыццё – гэта пераломны момант у жыцці чалавека.
Што вы будзеце граць у гэты дзень? Ці будуць якія-небудзь сюрпрызы? Плануецца прэзентацыя альбома, разпавядзіце пра гэта.
Будзе прэзентація плыткі, але ж мы зайграем новыя песні, якія мы паспелі зрабіць пасля запісу альбому. Мы абралі пазітіўную праграму са святочным настроем.
Распавядзіце, калі ласка, дзе запісвалі альбом? Ці атрымалася тое, што планавалі?
Альбом аднайменны. Запісвалі яго на магілеўскай студыі, дзякуючы БМА ён убачыў свет. Ужо працуем над новым матэрыялам.
Што цікавага ўзгадаеце са сваіх студэнцкіх гадоў?
Гісторый было шмат, кожны студэнт памятае сваіх выкладчыкаў, усялікія цікавыя сітуацыі, звязаныя з імі. Вось у нас у Магілеве было такое, што на адным цікавам прадмеце ставілі залік толькі за адказ на пытанне: Колькі герояў на алее (у нас ў Магілеве ёсць такая). Калі не адказваў – яго адпраўлялі на гэтую алею і ён іх лічыў.

Зміцер з гурта “Амарока” адказвае на пытанні:
Распавядзіце, калі ласка, як вы ставіцеся да гэтага дня?
Я станоўча стаўлюся, таму што свята 17 лістапада - гэта цудоўная
магчымасьць сабрацца з сябрамі школьных і студэнцкіх гадоў, узгадаць
разам смешныя выпадкі з жыцця, даведацца пра апошнія навіны,
змены.
Што вы будзеце граць у гэты дзень? Ці будуць якія-небудзь сюрпрызы?
Будзем граць выключна пазытыўную новую праграму, таму што гэта свята, а свята існуе дзеля таго, каб весяліцца. Неспадзяванак не плануецца, але хто яго ведае, можа яшчэ прыдумаем.
Што цікавага ўзгадаеце са сваіх студэнцкіх гадоў?
Студэнцтва маё звязана з геафакам БДУ. І ў нас на першых двух курсах былі палявыя практыкі на геастанцыі “Заходняя Бярэзіна”. Чаго толькі там не адбывалася: начныя канцэрты пад бутэльку партвейна, купанне. Вось узгадаў такі выпадак: аднойчы, мы з сябрамі скралі лодку і
паплылі па рацэ ўніз, плылі доўга, бо было цікава, але лодку
потым назад неслі на плячах кіламетраў сем. Здаецца мне, што гэта
сама лепшы час майго навучання.

Таксама на пытанні адказаў Дзяніс з гурта “Разбітае сэрца пацана”:
Распавядзіце, калі ласка, як вы ставіцеся да гэтага свята?
Станоўча.
Што вы будзеце граць у гэты дзень? Ці будуць якія-небудзь сюрпрызы?
Будуць сурпрызы натуральна. Мы не можам без сюрпрызаў граць. Так ужо склалася.
Трымаеце пад сакрэтам?
Пакуль так.
Што цікавага ўзгадаеце са сваіх студэнцкіх гадоў?
Кожны дзень успамінаю. Шкада, што гэтыя гады скончыліся. Хаця па рабоце кожны дзень як студэнцкі.

Валерыя з гурта “Гаротніца” адказала:
Распавядзіце, калі ласка, як вы ставіцеся да гэтага свята?
Гэта добрае студэнцкае свята, студэнцкая традыцыя. На самой справе сама ніколі не адзначала, я амаль не студэнт, буду ў гэтым годзе першы раз святкаць.
Што вы будзеце граць у гэты дзень? Ці будуць якія-небудзь сюрпрызы?
Пакуль сюрпрызаў не планавалі, гэта можа спантанна адбыцца.
Што цікавага ўзгадаеце са сваіх студэнцкіх гадоў?
Студэнцтва - гэта быў добры час, але ж адразу так нічога не магу ўзгадаць.
Месца падзеі: Р-клаб у Менску (вул. Сурганава, 26)
Час падзеі: 17 лістапада ў 18.00
Дадатковая інфармацыя: (8029) 649 08 88
Кожнаму ў падарунак дыск пазытыўнай музыкі “Дзень студэнта” у падарунак!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов МУЗЫКАЛЬНЫЙ ФОРУМ -> Новости Часовой пояс: GMT + 2
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах


m. f. t.