МУЗЫКАЛЬНЫЙ ФОРУМ
МИНСКИЙ МУЗЫКАЛЬНЫЙ ФОРУМ
 FAQ   Поиск   Пользователи   Группы   Регистрация 
 Профиль   Войти и проверить личные сообщения   Вход 

www.BelMusicNet.com

www.BelMusicNet.com

www.BelMusicNet.com

Фолк-фэст "Камяніца" абяцае прэм’еры ад Kriwi, &qu

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов МУЗЫКАЛЬНЫЙ ФОРУМ -> Новости
+
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
admin
Site Admin


Зарегистрирован: 08.05.2006
Сообщения: 568

СообщениеДобавлено: Ср Сен 09, 2009 11:18 am    Заголовок сообщения: Фолк-фэст "Камяніца" абяцае прэм’еры ад Kriwi, &qu Ответить с цитатой

У суботу 12 верасня сярод маляўнічых краявідаў Музею народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам упершыню адбудзецца фолк-фэст "Камяніца" – на ім пад адкрытым небам выступяць беларускія фолк-гурты розных напрамкаў. Грошы за ўваход ідуць на рахункі музею.

На фэсце мае адбыцца шэраг прэм’ер. Гурт сярэднявечнай музыкі "Стары Ольса" працягне лінію сёлетнега танцавальнага альбому "Дрыгула" і ў дадатак да яго зайграе яшчэ некалькі новых кампазіцый з "Полацкага сшытку". Пост-фолк-гурт "Джамбібум" будзе граць лёгкі акустычны сэт, у межах якога ў новых версіях прагучаць песні з мінулагодняга дыска "Жавароначкі" ("Прыз замежных экспертаў" на ўзнагародах "Experty.by" па выніках 2008 году), а таксама некалькі новых кампазіцый.

Але найбольш "прэм’ерным" будзе выступ гурта Kriwi – калектыў на чале з Веранікай Кругловай вяртаецца на радзіму з новым гучаннем. "Гэта першы наш выступ у Беларусі за некалькі год і пачатак вяртання на постсавецкую музычную прастору, – распавядае Вераніка. – Зараз мы гучым больш яскрава, больш пазітыўна, больш экстравертна. Граем джаз-этна, клаб-этна, нью-фолк. Выканаем новыя песні, але і на старыя хіты не забудземся".

Сярод удзельнікаў фэсту таксама гурты "Нагуаль" (жывы фолк-транс), "Гаротніца" (балкан/клезмер/ска), "Кейлі-кёл" (ірландская музыка).

Кошт квіткоў на мерапрыемства – 6300 руб. для дарослых, 3150 руб. для школьнікаў. Наведнікі будуць мець магчымасць не толькі паслухаць музыку, але і паглядзець усю экспазіцыю (аўтэнтычная драўляная архітэктура 18-20 стагоддзяў з розных куткоў Беларусі) – уваход адчыняецца ў 10 гадзін раніцы. Фэст працягнецца з 15 да 21 гадзіны. Даведка: (029) 670 13 30, (017) 507 69 37.

Папярэдняя рэгістрацыя, дадатковая інфармацыя і відэа ўдзельнікаў на сайце http://fest.kamyanitsa.by.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов МУЗЫКАЛЬНЫЙ ФОРУМ -> Новости Часовой пояс: GMT + 2
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах


m. f. t.