МУЗЫКАЛЬНЫЙ ФОРУМ
МИНСКИЙ МУЗЫКАЛЬНЫЙ ФОРУМ
 FAQ   Поиск   Пользователи   Группы   Регистрация 
 Профиль   Войти и проверить личные сообщения   Вход 

www.BelMusicNet.com

www.BelMusicNet.com

www.BelMusicNet.com

Фан-клюб беларускага року запрашае ў Гародню

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов МУЗЫКАЛЬНЫЙ ФОРУМ -> Анонсы
+
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
admin
Site Admin


Зарегистрирован: 08.05.2006
Сообщения: 568

СообщениеДобавлено: Пн Апр 20, 2009 9:37 am    Заголовок сообщения: Фан-клюб беларускага року запрашае ў Гародню Ответить с цитатой

Фан-клюб беларускага року “Будзьма свабоднымі” запрашае ў Гародню.

29 красавіка (серада) Фан-клюб беларускага року “Будзьма свабоднымі” запрашае ў Гародню на сустрэчу з аўтарамі кнігі “222 альбомы беларускага року” Вітаўтам Мартыненкам і Анатолем Мяльгуём. ". У імпрэзе разам з абодвума аўтарамі нацыянальнай музычнай энцыклапедыі бярэ ўдзел і папулярная бард-рок сьпявачка Тацяна Беланогая, якая прадставіць свой апошні альбом "Дзьвюхкроп’е" і новыя песьні.
Вітаўт Мартыненка і Анатоль Мяльгуй знакамітыя музычныя крытыкі. Пра беларускі рок пішуць з пачатку 80-ых гадоў. Іх першая кніга “Праз рок-прызму” выйшла у 1989 годзе у ЗША.
“222 альбомы беларускага року” – працяг іх першай кнігі (без аніякіх паўтораў). Выданьне уяўляе з сябе практычна энцыклапедыю беларускай музыкі, бо праз выданьне альбомаў можна прасачыць гісторыю айчыннага року. Кніга расказвае пра альбомы нашых каманд, што выходзілі не толькі ў Беларусі, але і ў ЗША да Польшчы, Расеі ды Францыі, Нямеччыне і Велікабрытаніі і іншых краінах ад 30 гадоў да нашых дзён.


Усім наведнікам ў падарунак дыск “Фестывальны рух Беларусі” ад фан-клуба “Будзьма свабоднымі”.

Гэтай імпрэзай пачнуцца сустрэчы фан-клуба і прэзентацыі кнігі па рэгіёнах Беларусі.

Сустрэча пройдзе па адрасу: Гародня, Будзёнага 48а-44 (памяшканьне Таварыства Беларускай Школы). Уваход вольны! Пачатак у 18.30. Даведкі праз тэл. 649 08 88.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов МУЗЫКАЛЬНЫЙ ФОРУМ -> Анонсы Часовой пояс: GMT + 2
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах


m. f. t.